Лекция Войцаха Тохмана

Як гаварыць з ахвярай і катам?

Чаму журналістыка развучылася кранаць?
Читать Смотреть Слушать Раздатки

Чаму трэба дакументаваць пакуты? Як гаварыць з ахвярамі і іх катамі? Як журналіст перамагае злачынства?

Шукайце адказы ў лекцыі вядомага польскага журналіста, заснавальніка Інстытута рэпартажу Войцаха Тохмана. Вы пачуеце фрагменты з яго кнігі «Ты нібыта камень грызла» пра вайну ў Босніі 90-х (у рускім перакладзе).

 

Главные темы:

1. Што такое факт?

Пачнем з урыўку кнігі Войцаха Тохмана ў рускім перакладзе Ірыны Адэльгейм «Ты будто камни грызла».

Был последний день того года, когда началась война (1992). Мы везли гуманитарную помощь осаждённому городу. К Боснии подъехали с юга. Пока не стемнело, успели разглядеть опустевшие деревеньки. Дома и храмы разрушены до основания. А что сделали с людьми? 

Мы ехали через Мостар, но города не видели. Словно лес: мелькает, вроде, за тёмным окошком, но что там такое — не разберешь. Страшно останавливаться, страшно туда углубляться. 

Перед самым Сараево нас остановили сербские солдаты. Пьяные, они то смеялись, то переходили на крик. И так всю ночь. На рассвете забрали часть груза и пропустили в город. Ударил мороз. 

В городе среди изрешечённых снарядами многоэтажек и частных домиков мы увидали людей — голодных и перепуганных. Мы тоже боялись: вокруг не прекращалась стрельба. Нами занялся Драган Л., сын хорватки и боснийского серба, которые решили остаться в окруженном Сараево. Он оказался прекрасным гидом и помощником. Говорил, что, когда все это закончится, он, если уцелеет, cбежит куда-нибудь за границу, потому что здесь уже никакой жизни не будет. Где-то теперь наш Драган? 

В больнице мы разговаривали с людьми, лишившимися рук, ног, глаз. Сильвия (фамилию мы не записали), анестезиолог, повторяла: 

— Нужны антибиотики, перевязочный материал, кровати, костыли, протезы, инвалидные коляски и гробы.

На улицах попадались также журналисты: репортеры, фотокорреспонденты, кинооператоры. Бывали здесь и писатели, и киношники. Ходили целыми группами или поодиночке, говорили на разных языках. Больше всего их понаехало сюда через год (в феврале 1994-го) — поглазеть на рынок Маркале, где взорвавшаяся мина в одно мгновение унесла десятки жизней. 

Телеграмм, репортажей, выставок, книг, альбомов, документальных и художественных фильмов о войне в Боснии тысячи и тысячи. Но когда она закончилась (или, как считают некоторые, была на время приостановлена), журналисты тут же зачехлили камеры и отправились на другие войны.

Стварэнне літаратуры факту падобнае да працы над дакументальным апавяданнем. У абодвух выпадках аўтар не можа змяняць факты, ён павінен іх здабыць і задакументаваць.

Як у журналістыцы, ідзем да ўсіх удзельнікаў канфлікту, колькі б іх не было  два ці дзесяць, і намагаемся зразумець усе бакі.

Аднак тут ёсць пастка. Мы можам дамовіцца, што наша сустрэча пачалася ў 16:10 і гэта факт. Але хтосьці напіша, што яна пачалася з вялікім спазненнем, іншы  што мы на хвілінку спазніліся. Хто мае рацыю? Усе.

Літаратура факту  вельмі суб’ектыўны жанр. Нават у Польшчы, дзе багатая традыцыя літаратуры факту, часам гавораць, што яна павінна быць аб’ектыўнай. Памылкова так лічыць. Тое, што я пішу, гэта мая праўда, маё бачанне, мае эмоцыі. Аднак, як у журналісцкай працы, я павінен прытрымлівацца фактаў, пільнаваць усе і не выбіраць. Калі нейкі факт мне не падабаецца, я не маю права яго адкінуць.

У мастацкім рэпартажы мы выкарыстоўваем інструментарый прыгожай літаратуры, белетрыстыкі. Калі аўтару-белетрысту не падабаецца нейкі персанаж, ён можа пасадзіць яго ў турму, адправіць у космас альбо забіць. Я не магу так зрабіць, калі напраўдзе гэтага не было.

2. Чаму журналістыка развучылася кранаць?

Уявіце, што вы дома ўвечары глядзіце навіны па тэлевізары. Вы бачыце мужчыну, залітага крывей, ён крычыць і трымае на руках малое дзіця. Вы не ведаеце, ці жывое яно, але выглядае на тое, што хутчэй не. Альбо ўявіце жанчыну ў такой сітуацыі.

Большасць з нас здольныя адразу пасля гэтага прыгатаваць вячэру, прынесці ў той самы пакой і з’есці. Мы ўжо не памятаем пра мужчыну ці жанчыну, якіх бачылі момант таму. У адной з кніг Рычард Капусцінскі патлумачыў, чаму так адбываецца. Немагчыма ўвайсці ў эмацыйны кантакт з чалавекам, якога бачыш сем секунд.

Літаратура факту набліжае да нас іншых, паказвае канкрэтных людзей у кантэксце. Мы намагаемся высветліць, хто гэты бацька з дзіцёнкам, што з ім сталася. Напрыклад, гаворым, што нешта адбылося а чацвёртай дня. Пры гэтым апісваем дзень бацькі з моманту, калі ён расплюшчыў вочы раніцай: як ён памыўся, паснедаў, адвёў дзяцей у школу, пайшоў з жонкай у краму. Тады чытач адчувае, нібы ён  гэты бацька.

Паказваем ранейшае жыццё героя, кім ён быў. Напрыклад, лекарам. Усе ведаюць якога-небудзь лекара, хтосьці медык сам. Гэта кранае кожнага.
Літаратура факту галоўным чынам кажа пра чалавечыя няшчасці. А насамрэч паказвае, што ва ўсім свеце людзі адны і тыя ж і пакутваюць аднолькава, незалежна ад культуры, веравызнання, сацыяльнага статусу. Галоўная мэта літаратуры факту  збліжэнне людзей.

Вайна ва Украіне больш не ўражвае палякаў. Яны засяроджаныя на сабе, знячуленыя да чужой бяды. Іх не кранае, што нейкія людзі плачуць і лямантуюць. Калі рэпарцёр выправіцца на месца і пакажа гэтых людзей у кантэксце  даўжэй, чым пяць секунд, яны стануць для гледачоў большым, чым проста карцінкі на экране.

3. Як гаварыць з ахвярай і катам?

Рухавік працы рэпарцёра  словы «не ведаю».

У адрозненне ад публіцыстаў, якія тлумачаць, што і як адбылося, мы гэтага не ведаем. Аўтар нон-фікшану не мусіць рабіць з сябе разумніка і не павінен нічога гідзіцца. Не паказвайце свайму суразмоўцу, што вам цяжка.

Я рабіў кніжку пра генацыд у Руандзе і размаўляў з тымі, хто займаўся этнічным гвалтаваннем. Цяпер яны ў турмах, дабрацца да іх – доўгі бюракратычны шлях. Я не мог паказваць аднаму з гэтых людзей сваё стаўленне, паглядаць на яго зверху ўніз. Я б нічога не дабіўся, калі б звярнуўся да яго «ты, злачынца».

Я іду да адказу кругамі. Мала распытваю, у тым ліку ахвяраў гвалту і тых, хто ацалеў пасля генацыду. Нельга рэтраўматызаваць ахвяраў. Калі існуе такая небяспека, трэба яе змягчыць. Я не пытаюся, а прашу: ці мог бы ты распавасці мне пра той час і пра сябе тады  столькі, колькі ты можаш і хочаш? У выніку чалавек падаецца сабе гаспадаром сітуацыі і адчувае бяспеку. Нельга спяшацца, як тое робяць журналісты. 

Я ніколі не распытваю ахвяру пра дэталі, якія могуць раніць. Не пытаюся, колькі было злачынцаў, якія ў іх імёны і прозвішчы. Магу спытаць, калі адбылося здарэнне  раніцай ці ўвечары.

Такім жа чынам я размаўляю са злачынцам. Пытаюся, ці можа ён распавесці пра сябе ў тым часе, ён пачынае нешта выдумляць.

Размаўляць са злачынцам нашмат цяжэй, чым з ахвярай. У пэўны момант я адчуваю: калі б размова скончылася, мне было б пра што напісаць, няма чаго губляць. Тады я кажу інакш: «Што за лухту ты вярзеш?». Або чалавек уцягваецца далей у размову, або пасылае мяне.

Вяртайцеся да сваіх суразмоўцаў шматразова. Па магчымасці, гутарыце даўжэй, чым паўтары-дзве гадзіны. Размовы атрымліваюцца інтэнсіўныя: нават калі гучыць мала словаў, яны пра цяжкія сітуацыі, і у пэўны момант успрыманне абмяжоўвацца. Старайцеся вяртацца дя сваіх суразмоўцаў праз тры дні, месяц. Калі нехта бачыць вас дзясяты раз, вы для яго ўжо не той чалавек, якога ён сустрэў упершыню.

Размова  складаны этап дакументацыі. Трэба быць добра падрыхтаваным. Калі падзеі адбываюцца ў краіне, дзе вы ніколі не былі, шукайце інфармацыю ў інтэрнэце і кнігах, прасіце дапамогі ў знаёмых. Не шкадуйце часу на падрыхтоўку. Варта ведаць гісторыю краіны, прынамсі, за 150 гадоў, разумець, хто знаходзіцца ва ўладзе, колькі людзі зарабляюць, з чаго жывуць. Суразмоўцы гэта цэняць.

4. Дакументацыя трагедыі

Урыўкі з кнігі «Ты будто камни грызла».

СОСЕДИ

Прежде чем все это произошло (1992), Ясна закончила юридический факультет, вышла замуж за Хасана (его звали так же, как и мужа Мубины, той, что рвала нарциссы), родила сына (1987), отпраздновала тридцатилетие, родила дочь (1991). Хасан, экономист по образованию, слыл человеком удачливым — хорошая зарплата, красивый дом.
Его жене не пришлось работать. Так лучше для детей, считали супруги. Малыши постоянно нуждаются в матери. 

Ясна забеспокоилась за год, может за полгода до войны: на улицах Мостара сербские резервисты стреляли в воздух, цеплялись к прохожим, оскорбляли женщин. 

Дом семьи Плоскич — собственность свекрови Ясны — стоял на Шеховине. Этот район Мостара был населен, главным образом, сербами, приехавшими из близлежащего Невесине (мусульманин Хасан тоже оттуда). 

Весной соседи-сербы постучали к Ясне и попросили одолжить дорожные сумки. 

Они бежали в Невесине после того, как в казармах на северной окраине города взорвалась цистерна с топливом. 

Это было 4 апреля: страх, хаос, паника. Начало войны.
Ясна дала соседям чемоданы. 

— Никогда им не прощу, — говорит она сегодня. — Ведь могли же предупредить: «Ясна, не езди в Невесине. Ничем хорошим это не кончится».

Город занимали сербские войска. Хасан, Ясна, маленький Амар и маленькая Айла, брат Хасана, его жена и трое их детей — все сели в машину и поехали к тетке, что жила неподалеку. 

А там мусульманки и хорватки как раз готовились к отъезду. Они хотели вывезти детей за границу, в хорватские лагеря для беженцев. 

Мужчин, способных держать в руках оружие, из страны не выпускали.
Ясна тоже решила ехать. 

Но ее вдруг охватило предчувствие, что они с Хасаном больше не увидятся. 

— Я останусь, — сказала она мужу. 

Тот уступил. 

— Людям уже хочется забыть случившееся, — говорит Ясна. — А я, если забуду, сойду с ума. 

Сегодня в герцеговинско-неретвянском кантоне ведутся поиски примерно полутора тысяч человек, пропавших в то время. Из них пятьдесят хорватов, сербов еще меньше. 

Ясна с мужем решили ехать дальше — под Невесине. Там им показалось безопаснее: все друг друга знают, соседи... 

Они отправились в деревню Пресека к свекрови. По полям, через лес, через горы, километров сорок. Все вместе: две семейные пары и пятеро детей. 

Их остановили сербские солдаты, проверили документы. Они были вежливы, разрешили ехать дальше. 

В Пресеке люди жили по-прежнему: просыпались, умывались, молились. Женщины поили скотину, выводили на пастбища. Занимались уборкой, готовили еду. Мужчины ремонтировали технику к жатве (здесь выращивают рожь и пшеницу), сетовали на засуху, посиживали в кафе за чашечкой кофе. Были в Пресеке и кафе, и продовольственный магазин, и школа, и тридцать с чем-то каменных двухэтажных домов. 

Все здесь из камня, редкие деревья можно встретить лишь возле домов: слива, груша, орех. Но они небольшие, от солнца не спасают. Так что днем все сидели по домам. Стены давали прохладу, а снаружи жарило, как на сковородке. 

Но вечером зной отступал (разница между дневной и ночной температурой достигает тут порой тридцати градусов). Дети играли во дворах, шумели, матери звали их домой, купали и укладывали спать. Потом еще усаживались на пороге поболтать с соседками. Планировали дела на завтра: стирка, починка белья, прополка грядок, поливка. 

И Ясна так жила целый месяц. А потом жители Пресеки услышали грохот. Точнее, даже гул, однообразный, глухой, но отчетливый. Он несся по долине из Невесине, что в двенадцати километрах от деревни. Долина (скорее, равнина) — широкий коридор, образованный мощными горными массивами Вележ и Црвань. Плоский, словно стол: редкая травка, камни. Поэтому, несмотря на расстояние, слышимость здесь хорошая. 

Это был гул минометного обстрела. Жители Пресеки не знали, что происходит в городке, пока не появились первые беженцы. 

— Убивают, — твердили они. 

Первые мусульмане были убиты в Невесине 10 июня 1992 года. Сначала убивали тех, кто побогаче, а потом всех подряд.

КЛЕТКА

Дети, женщины, мужчины шли куда глаза глядят, наугад. Среди них оказались лесники, работавшие в этих местах, они уверяли, что хорошо ориентируются. Обещали вывести к Мостару. Там уже стало поспокойнее, сербы по соглашению с хорватами покидали город. К тому времени они успели убить около сотни человек, тела бросили на свалку (так погибли двоюродные брат и сестра Ясны). 

Шли на гору Вележ. Дождь, град. Ночью — холод, днем — жара. Идти было тяжело. Ясна несла на руках дочку. Хасан — сына. 

Айле исполнилось девять месяцев. 

Амару — четыре года. 

На четвертый день взорвалась мина. Прямо рядом с беженцами. Видимо, случайная — здесь тогда велись беспорядочные бои между сербами и хорватами. Крик, хаос, паника. Взрыв разделил людей на две группы. Ясна, ее муж Хасан, его брат с женой и все дети оказались в меньшей. Свекровь — в большей. Большей группе и повезло больше. А лесники, знакомые со здешними лесами, куда-то подевались. 

Они шли — Ясна, ее муж, их дети, брат мужа, его жена, их дети. Четыре дня несколько десятков человек кружили по лесу, словно звери в клетке. Их мучили жажда, голод. 

Семеро сербских солдат, вооруженных до зубов, подошли сзади (было 26 июня). Женщины прижали к себе детей, мужчины побросали в кусты пистолеты. Солдаты не ругались, не оскорбляли их. Не бойтесь, твердили они. И велели идти на полонину Вележ. 

Там были деревни. На тот момент уже чисто сербские.
Деревенская школа. Во дворе сербы умело организовали селекцию мусульман: женщин и детей — на одну сторону дороги, мужчин – на другую. 

Сербки кричали, стараясь вложить в голос побольше презрения: 

— Б…и! Мать вашу е…! 

Мусульманки опустили головы. 

А Ясна все глядела на ту сторону дороги. Она видела, как уводят куда-то Хасана. 

Вернулся он через час. Посмотрел на жену и покачал головой — ничем, мол, хорошим это не кончится. 

— Что нам с этими мужиками делать? — спросил один из сербов. 

— Подождем коменданта, — ответил другой. 

Ясна полагает, что он имел в виду Здравко Кандича. Тот приехал несколько часов спустя, около пяти вечера. Ясна услыхала его приказ: 

— На грузовики — и в Брезу! 

Тогда она не знала, что такое Бреза. Сегодня знает.

КРАСНЫЕ ГАЛОШКИ

Мы в лесу. Здесь много пещер — зияющих в земле отверстий. В том числе Гайова Яма — место, указанное свидетелем. Он с нами не поехал, свидетели вообще очень осторожны. С этим человеком разговаривали Саня Муляч и Ясна. 

Он сказал: 

— Ищите в Гайовой Яме. 

В Гайовой Яме (а точнее, над ней) рабочие срезают кусты, затем, пару раз взмахнув лопатой, открывают огромную пещеру. Не видно, насколько там глубоко. Впрочем, никто особенно и не вглядывается, все попрятались чуть поодаль под деревом, в тени. Там доктор Эва Клоновски надевает белый пластиковый комбинезон и обвязывает вокруг пояса буксирный трос. Нет спелеологов — обойдемся без них. К этому тросу мы прикрепляем еще несколько и один конец связки перебрасываем через ствол ближайшего толстого дерева. 

Эва натягивает резиновые перчатки, берет фонарик, отправляется в пещеру. Пещера неправильной формы. Дна не видно, и Эвы тоже. Но она то и дело дергает трос, просит немного отпустить, видимо, хочет спуститься пониже. Ее нет пять минут, десять, двадцать. 

— Пусто, — Эва, наконец, высовывает голову из-под земли и смахивает с волос червяков. 

— Как это?! — нервничает Ясна. — Как это пусто? 

Она так надеялась: вдруг именно сегодня обнаружатся наконец красные галошки?

ПОДВАЛ

Наступила ночь. Женщинам и детям велели сесть в автобусы, которые еще недавно возили в лес дровосеков. 

Колонна тронулась. Высадили людей на окраине Невесине. Загнали в подвал городской котельной. 

Заперли. 

Женщины уложили детей на бетон. 

Те плакали. Ни еды, ни воды, ни туалета. Духота (всего одно маленькое зарешеченное окошко). 

Когда рассвело, через это окошко в подвал заглянул сербский мальчик. Лет семи-восьми. Ясна попросила принести детям попить. Мальчик исчез, Ясна надеялась, что он вернется. Так и вышло. 

— Еб…й Алия! — ребенок открыл бутылку и вылил воду на глазах у изнывавших от жажды людей. Мусульманин Алия Изетбегович был тогда президентом Боснии. — Что ж он вас не напоит?! 

Ясна попросила сына пописать в какую-нибудь крышечку. 

— Она так жадно пила, словно это был сок, — рассказывает Ясна про дочку. 

Второй день, третий. В туалете необходимость отпала, детям просто нечем было писать. 

На четвертую ночь часов в одиннадцать кто-то начал с бранью ломиться в подвал. Несколько человек. За неимением ключей дверь высадили.
Их оказалось пятеро, у двоих лица закрыты чулком. Ясна держала Айлу на руках. И Амар стоял рядом с мамой. 

В темноте мужчины фонариками ощупывали лица женщин. Одну красивую девушку спас ее семидневный сынок. 

— Эта только что родила, — сказали мужчины. — От нее толку не будет.
Женщины поняли, что их ждет. Подняли крик. 

Отобрали сперва трех: Фадилю и двух красавиц сестер. 

Потом еще Мерсаду, мать двоих детей. И Ясну. 

Ясна вырывалась, ее схватили за волосы, стали бить.

— Не пойдешь? — они вынули ножи. — Тогда мы у тебя на глазах твоего ребенка зарежем. 

И Ясна пошла. 

МАТЕРИНСКОЕ СЧАСТЬЕ

Дети, пропавшие в Невесине в июне 1992 года: Шипкович — (семи дней от роду) безымянный. Асим Шипкович (17 лет), Хусо Шипкович (3 года), Хусо Аличич (8 лет), Мехо Аличич (17 лет), Мерима Аличич (5 лет), Назика Аличич (11 лет), Саудин Аличич (5 лет), Салих Алибашич (16 лет), Айла Махинич (1 год), Ибрахим Махинич (12 лет), Лейла Махинич (7 лет), Омера Махинич (10 лет), Амина Омерика (1 год), Аган Плоскич (1 год), Амра Плоскич (5 лет), Эмин Плоскич (1 год), Самра Плоскич (4 года). Айла Плоскич (девять месяцев). Теперь ей исполнилось бы десять лет. Ясна всегда знает, сколько лет было бы сейчас ее детям. Дочкиных снимков у нее нет. Не успели сфотографировать. 

Амар Плоскич (4 года), в красных галошках. Сегодня ему было бы тринадцать. На фотографии он сидит на велосипеде. 

Ясна — единственная мать, пережившая ту котельную. Другим женщинам повезло больше: они погибли вместе со своими детьми. Мы ни о чем не спрашиваем Ясну. Сколько дети весили при рождении? Как долго она кормила их грудью? Росли ли они умными, веселыми, послушными? Какого размера были красные галошки?

Чаму аўтары нон-фікшану дакументуюць чалавечыя пакуты? Ці ёсць штосьці важнейшае, чым распавядаць свету пра генацыд у Руандзе 1994 года, у Срэбраніцы 1995 года? Ці пра сірыйскіх бежанцаў, якія зараз вандруюць з намётамі па халоднай пустыні? Іх драма цягнецца з сакавіка 2011 года, у Сірыі ўсё яшчэ гінуць людзі. Мы не можам пра гэта не пісаць.
Кніга «Ты будто камни грызла» рапавядае пра эксгумацыю масавых захараненняў і індэнтыфікацыю людскіх парэшткаў пасля вайны, калі распадалася Югаславія (1992 — 1995). Гэта кніга пра жанчын, якія глядзелі на чалавечыя косткі ў спадзеве, што знойдуць свайго бацьку, брата, мужа або сына. Падчас той вайны ў асноўным забівалі мужчын, таму сёння жанчыны шукаюць. Яны хочуць пахаваць сваіх каханых з пашанай  так, як ім загадвае рэлігія, традыцыя, чалавечнасць. З тымі жанчынамі не было аўтараў нон-фікшану. Калі скончылася Югаслаўская вайна, яны паехалі апісваць іншыя войны.

У Руандзе ў 1994 годзе забівалі ўсіх тутсі  жанчын і дзяцей таксама. Самай частай прыладай забойства было мачэтэ. Незадоўга да генацыду ўлады замовілі ў Кітаі 580 000 кілаграмаў новых блішчастых мачэтэ. Замест таго, каб выкарыстоўвацца ў земляробстве, яны прыдаліся да забойства.

Было б няпраўдай сказаць, што ўсе хуту забівалі. Але можна сказаць, што ўсе тутсі павінны былі загінуць і што забойствы адбываліся ў імя усіх хуту. Каля мільёна чалавек былі забітыя на працягу ста дзён паміж красавіком і ліпенем 1994-га. Я напісаў кнігу пра памяць пасля таго. Пра тое, як у маленькай афрыканскай дзяржаве жывуць побач тыя, хто выжыў, каты і сведкі. Як яны дакранаюцца адно да аднаго ў аўтобусах, як там страшна і цесна.

Ніхто не абавязаны чытаць пра генацыд. Аднак у нас ёсць абавязак ведаць, хто быў катам, хто  ахвярай, а хто  сведкам. Гэта важна, каб разумець, як адбыўся генацыд, пазбягаць падобных драм у будучыні і захоўваць памяць пра ахвяр.

Тэкставую версію падрыхтавала Паліна Піткевіч

Главные темы:

1. Што такое факт?

Мастацкі рэпартаж — гэта дакументальны аповед. То бок факты ў ім нельга змяняць.

Але што такое факт?

Адказ нібы на паверхні. Аднак, знаходзячыся з кімсьці ў адным пакоі, паспрабуйце ацаніць якасць паветра ці камфортнасць тэмпературы. Аднаму будзе цёпла і ўтульна, а другому — кепска. Хто ж мае рацыю?

2. Чаму журналістыка развучылася кранаць?

Мы часта бачым у СМІ цяжкія, шакуючыя здымкі і відэа. І ў той самы момант можам спакойна піць гарбату, хутка пераскокваючы на нешта іншае.

Чаму так?

Мы сталі нячулымі? Ці проста журналістыка з яе хуткасцямі не ў стане зачапіць нас больш, чым на хвіліну. А вось мастацкі рэпартаж можа

3. Як гаварыць з ахвярай і катам?

Аўтар нон-фікшн не павінен рабіць з сябе разумніка. Ён не павінен нічога гідзіцца.

Нельга рэтраўматызаваць ахвяраў.

І ахвяру, і ката лепей не пытаць, а хутчэй прасіць: ці мог бы ты распавесці мне пра той час і пра сябе ў тым часе — столькі, колькі ты можаш і захочаш?

Іншыя парады — на відэа.

4. Дакументацыя трагедыі

У гэтай частцы вы пачуеце самыя цяжкія кавалкі з кнігі «Ты нібыта камень грызла». Аўтар распавядае пра жанчын, якія суправаджалі судовага антраполага падчас адкрыцця вялікіх масавых захараненняў. Яны глядзяць на чалавечыя парэшткі і толькі спадзяюцца, што сярод гэтых касцей знойдуць свайго бацьку, брата, мужа або сына. Яны хочуць пахаваць іх з пашанай, так, як загадвае рэлігія, традыцыя, чалавечнасць.

Ці магло не быць з імі журналістаў? Але іх амаль не было. Калі скончылася вайна, яны спакавалі свае рэчы і паехалі апісваць іншыя войны.

Змест:

00:00 Чаму пільная праца з фактам і «аб’ектыўнасць» не адно і тое ж?

05:50 Што кранае чытача?

12:06 Як гаварыць з ахвярай і катам?

19:31 Навошта ўвогуле пісаць страшныя тэксты?

Лучшее на Соли

Советуем